Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 7.51 24.3 | text stringlengths 37 195 | duration float32 7.51 24.3 |
|---|---|---|
Сяліба. Паэма Васіля Зуёнка. Дыялог праз гады і ростані, перамоўлены з самім сабою. | 12 | |
Агнём вазьміся час той і той дзень. Я памяць крэсліў безліччу дарог. Я памяць засціў стромамі падзей. | 16.389999 | |
Я зноў к табе, вясны маёй парог, на сцежкі тыя, дзе цябе сустрэў. | 8.46 | |
Хай словы, як пялёсткі, ападуць да родных берагоў, да родных стрэх, на споведзь сэрца грэшнае вяду. | 12.54 | |
Той край імшарны, з сумам верасоў, дзе цар ядловец, | 8.29 | |
нізенькі пярэстар. Дзе цецярук пад чорнае крысо хавае ў дождж па сем цяцер пярэстых. | 10.98 | |
Дзе валіць з ног цвярэзнікаў чабор, нібы першак найпершай самай пробы. Дзе выжыла адно найменне: бор, | 13.6 | |
як выспа паміж лядаў-расцяробаў. Дзе прагная сасна дае засеў і б'юць крыніцы з вечнаю надзеяй. | 12.04 | |
Дзе з году ў год ляснік Якім лысеў, і маткі-старадрэвіны радзелі. Той край — мая радзіма. | 11.81 | |
Між лясоў асеў бягляк-язычнік днём асеннім. Дуброву спляжыў вогненнай касой і кінуў на гарэлле жменю семя. | 14.28 | |
Затым на ўсход схіліўся: «Сонцу слава!». На захад пакланіўся Перуну. | 10.81 | |
Жытло зляпіў, з літвінкаю бялявай абжыў за ноч глухую старану. | 8.54 | |
Той край — мая радзіма. Дзве ракі, як дзве рукі, сялібу абдымалі. З лукі тугія стрэлы, шчупакі ў гаршчок на юшку самі заляталі. | 16.860001 | |
Далёкі сон… як быццам тут была я. Знаёма ўсё і незнаёма ўсё. | 11.68 | |
Ты ведаеш, дарога палявая, які мы боль з табой удзвюх нясём. | 8.27 | |
Вясна здала апошнія залікі, а там і лета, тэхнікум, бывай! Вясна цвіла, уладна хтосьці клікаў, слухмяныя мы беглі ў белы гай. | 14.91 | |
Ты, пчолачка, пчолка яркая, ты вылеці за мора, ты вынесі ключыкі, ключыкі залатыя, ты замкні зімачку, зімачку сцюдзёную, адамкні лецейка, лецейка цёплае. | 17.120001 | |
Бярозы песню на руках насілі людзям паслухаць, нівам, паплавам. | 8.32 | |
Арэха крохкае па кропельцы-расіне пра цішыню вяртала гукі нам. | 9.74 | |
Я па сцяжынках лётала, сабраць каб у песню зноўку гэты перазвон. І раптам… «Тьфу ты, напалохаў, дзядзька!». | 11.16 | |
«Дзень добры, цётка! Ява ты ці сон?». Сябровак я дадому не гукала. | 13.82 | |
Ліст атрымаў я дзіўна нечаканы.
За дзёрзкасць хай даруе мне ўсявышні, | 9.28 | |
што ад яго свой позірк мнагагрэшны адвёў я дзеля спраў зямных, нікчэмных. Не раз я чуў, што вы | 11.13 | |
руплівец шчыры лясоў і рэк, і жыўнасці бясслоўнай, і мысліце, што край пад небам слаўны красой і песняй быць павінен шчодры. | 12.36 | |
Таму надзею маю, што свой голас далучыце да нашае малітвы, каб крутаяр, крыніцамі славуты, не быў засушан значаю агулам. Плоць напаіць вады хапае ў Бога. | 16.77 | |
Але як талінка канавай стала, струмені не цудадзейныя слабеюць, і чым цяпер | 9.94 | |
душы спатоліць смагу? Парушана гармонія ў прыродзе. Сябе царом над ёй смяротны мысліць. | 10.31 | |
У велічы і гонары забыўся, што ён часцінка тут, не заваёўнік, што ён азначан мудрасцю і словам, каб у прыродзе добры лад трымаўся. Бог не даруе дзёрзкай непакоры. Усё ад неба ў гэтым існым свеце. | 20.57 | |
Бог дасць і мір, і ласку нашай хаце. З тым бласлаўляю вас. Айцец Лявонцій. | 12.77 | |
Надрыўна звон царкоўны на вячэрню аблуднікаў грахі замольваць клікаў. Над святасцю | 10.44 | |
гракі кружылі з крыкам, як душы, што прасілі адпушчэння. | 8.49 | |
Смуткуй, Лявон, айцец наш самазваны. У сялібнай цудатворная крыніцы не прагнуць маладзіцы прычасціцца, і на званіцы ў святасці не глянуць. | 17.129999 | |
Ды боязна. Наўтворым мы пустошы. Мужуе дзед. «Канешне, пакарэнне. Ды прыгажосць такую на глумленне пускаць ці варта, за якія грошы? | 16.25 | |
Не бацька і не матка нам балота. Пад корань рэж! А нача, а крыніцы? Ім | 10.07 | |
не канаве гэтай пакланіцца, хай прыйдзе ўнук, стаптаўшы вёрстаў боты». Ім не канаве. Мусіць, быць і ноччу, праз сон трывога смутная карцела, | 14.47 | |
і мара запаветная нясмела ў сэрцы зноў прыгледзела куточак, праект дыпломны, што пасля авацый мышам архіўным кінуць на з'ядзенне з пяцёркай за наіў і летуценне. | 16.75 | |
Што ж, еду ў Мінск і зноў абараняцца. Хай пераможа паляпшэнне рэк. Над іх калыскай хай лясы ўзыходзяць. | 15.31 | |
Парушана гармонія ў прыродзе. Дапамажы прыродзе, чалавек. | 7.83 | |
Вёска мая, спадапсівераных падстрэшшаў. Кожны раз, як на блуднага сына, глядзіш на мяне і молішся за грэшнага, | 14.56 | |
што карміцельку бабылкай пакінуў. Глядзіш у сэрца маё па-мацярынску і пакутуеш: | 11.04 | |
«Адкуль жа ў ім столькі холаду, калі не вярнуўся пад дуб з ліповай калыскай? Пакаціўся па свеце жолудам…» | 11.28 | |
Глядзіш у вочы мае: «На валасоў несталь. Палысеў. Знаць, і лёгкі хлеб цяжкаваты…» | 12.23 | |
І горка ўсміхаешся: «А колькі ж нявестак падушкі ладзіла ў Васілёву хату!» | 9.85 | |
Глядзіш на рукі мае, на вузлаватыя пальцы: «Ім бы плуг ды каса на ўцеху. І быў жа, помніцца, не зломкам мальцам, а вось на табе, ад зямлі з’ехаў…» | 16.59 | |
Адна дарога, маці хросная, хавае мару за гадамі. Другая, мудрая і простая: | 8.64 | |
«Жыві, як Ева пры Адаме, пад’еж ды спі сабе па-райску, ані трывог, ані загадак…» | 8.91 | |
А дзе дарога ў дзень той майскі, якім схавана даляглядам? Скажы, прырода, | 9.01 | |
ці не гэтак, як сэрца вечнае жаночае, і ты на ростанях сусвету з усіх шляхоў адзін высочваеш? | 10.81 | |
Сплыве бяда вадою талаю, узыдзе некалі каханне за ледзянымі пераваламі, як дасканаласць на змярканні. | 12.33 | |
Ты з ёй не знаешся, прырода. Тваё змярканне — новы ранак. І ўсё ж трымаць адзін ісподак жыццё, з табою мы абраны. | 15.55 | |
Мы на дарозе той вялікай ідзём упоручкі, як сёстры, каб нехта непрабудна дзікі не паднімаў сякеры вострай. | 14.27 | |
Пагост, лясная вёска. Ні золата, ні срэбра. | 7.67 | |
Грудок зямлі, бярозка і колькі хочаш неба з асеннімі вятрамі, са снежным карагодам, у залачонай раме ўсходаў і заходаў. | 15.04 | |
Як паміралі продкі, зусім не з ласкі боскай, прадоўжыць век кароткі ішлі ў лясную вёску. | 10.91 | |
Былі лесавікамі прапрашчуры няверцы, і памяць, нібы камень, давіла смуткам сэрцы і клікала пад шаты разложыста густыя. Над векавечнай хатай у кронах сонца стыне. | 19.26 | |
Глунае адгалоскам душа лясная продкаў. Пагост, лясная вёска, | 9.46 | |
старых бяроз чаротка. Няма апоры болей, лясныя нікнуць шумы, і адцвітаюць болем лясныя нашы думы. | 12.75 | |
Пагосты, як фарпосты, без арміі зялёнай. Ідзі на гэту ростань. | 9.35 | |
Там ціха шэпчуць кроны. А ці помніш ты, як бывала, і варона ў бары кукавала? | 10.89 | |
На бязлессі ж падаць галасочак і зязюля не хоча. | 8.8 | |
Будзе нехта ў радасці весняй, будзе вецер гнёзды люляць, не спахмурыцца ластавак песня, не сарвецца з арбіты зямля, калі сэрца маё пагасне. | 16.49 | |
Знаю, кропля не ўзвесніць грудзі і труну маю не спапяліць. | 9.66 | |
Толькі рэхам хай сон мой абудзіць, хай у сэрцы журбой зазвініць хоць адна слязінка твая. | 18.040001 | |
Тлен і квітненне, чадны змрок і яснасць. У буйстве сіл кругаварот прыроды. У буйстве сіл — яе адзіны сродак адолець смерць і стаць крыніцай часу. | 17.299999 | |
У вогненна халодным карагодзе не хоча нам руку падаць бязмежнасць. Саперніцтва з прыродай — | 10.66 | |
непазбежнасць, як непазбежнасць — розум у прыродзе. Мы ўзышлі на светлую вяршыню, мы ісціну пазнаць даўно гатовы. | 14.41 | |
А вартасці рачулак і фатонаў чаму дзікунскім мераем аршынам? Саперніцтва — яно не бой крывавы, | 10.3 | |
а толькі шлях будзённы гартавання. Вада і сталь, дарога і чаканне, крыло і неба, забыццё і слава. | 9.67 | |
Ёсць у прыроды хворачы ліхія. Хто, як не мы, ёй у бядзе паможа? | 9.47 | |
Але ж ці толькі хірургічны ножык у ход пускаць нам з лямантам: «Стыхія!»? | 11.17 | |
Трасамі, — дзед расказваў, — ды за макаўку і паляцела ўсё ў тартарары. | 11.21 | |
Царква, Хрыстос Лявонціем аплаканы, і роспісу забыты цуд стары. | 9.01 | |
І песня, чалавечая бяссонніца, кавалкам фрэскі да мяне прыйшла. Ці веяло пралескай вока Багародзіцы, дзяўчыны, што ў балоце смерць знайшла? | 17.290001 | |
На свет і на мяне глядзела здзіўлена. Не, пад тынкоўкай зрок не анямеў. | 8.71 | |
Ці прагна любавалася радзімаю? Ці помачы вымольвала ў мяне? | 8.56 | |
Калі ж хмурынкай сонца ахіналася, туманіўся пагляд, цямнела сінь. Ці ёй рука чыясьці ўспаміналася? | 12.81 | |
Халодная. «Спагады не прасі!» Вось і ўсё. | 9.3 | |
Дыялог канчаецца мой з табою? Ці з роднай зямлёю? | 9 | |
А можа, з самім сабой? Сняцца рэкам крыніцы, крыніцам лясы, | 10.51 | |
сніцца зерню зялёнае вецце, веццю птушак вясновія галасы, птушкам крылы, | 10.9 | |
а крылам вецер. А ці ёсць неадступная мара ў мяне? Што спытаць? | 10.21 | |
Адказаць паспрабуйце. Не, я сэрцам пакуль што не скамянеў, | 9.77 | |
праразаецца думка ў бунце: не такі мой народ, каб змяняць на капшук лёс і славу роднага краю. | 12.12 | |
А што ў сэрцы нашу, не гадайце, прашу, я нічога ад вас не хаваю. | 8.8 | |
Вякамі ў сэрцы чуйна праляжалі і запавет, і будучае слова, адзначана нібыта на скрыжалях, у ім хада гісторыі суровай. | 14.68 | |
Як люд згінаўся ў ідалапаклонстве перад вялікім заімшэлым каменем, як вызнаў здзекі, здраду, праўдагонства, але не быў чужынцам | 15.23 | |
заарканены. Як першародства светлую крыніцу бёраг у сэрцы і зацята верыў: | 9.18 | |
агонь не згасне, полымя ўзгарыцца і рухне ап'янела крыважэрны іканастас насільніцтва і цемры. | 11.47 | |
Хто з бізуном, хто з поліўкаю слоўнай, хто з кругавой парукаю арцельнай, дзе б'юць усе, каб не было віноўных. | 13.24 | |
Мы раны й выдмы ўсе зямлі сваёй загоім, перададзім | 8.95 | |
блакітную нашчадкам. Пільнуйцеся ж, каб штосьці дарагое не згінула пад варварскім заняткам. | 11.13 | |
Хай ціхія крыніцы Крутаяра сыноў успояць для палётаў дзёрзкіх, над лёсам пакаленняў і стагоддзяў мы дні ўзнімаем сонечныя глыбы. | 16.059999 | |
Надзея над планетай не заходзіць. Квітней, мая зямля, мая сяліба. | 11.54 | |
Май, шчасця дай, прыходзіць раз, чаромхавым прыбоем, калі гадоў і дум запас не ўтоўпіш у абдоймы. | 11.42 | |
Калі ваўкі ўсе за гарой, за чорным лесам слоты, і спадзяванняў светлы рой каптурыць мёдам соты. | 10.23 | |
Кароткі май, таропкі май, я на цябе не ў крыўдзе. Будзь блаславён. За сцежку ў гай, за трапяткое прыйдзеш? | 13.88 | |
«Не, не прыйду», — сказала ты, ці то ўсур'ёз, ці жартам. І пацямнеў адхон круты. «Не, не прыйду, не варта». | 11.99 | |
І заскакала між бяроз галоўка канюшыны, суніца на сцяблінках кос, чырвоная хусціна. | 10.02 | |
Той дзень мільгнуў, як і любы, з затоеннай усмешкай. Другі пагляд мне мілы быў, другія звалі сцежкі. З | 15.2 | |
пісьма: «Што ўчуць хацеў бы ты? Прабач, пішу зусім не тое, бо знаю, не найлепшы ўрач маўчанне залатое. | 11.13 |
Аўтар / Author: Васіль Зуёнак
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 253 |
| Працягласць | 53 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.934 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.